Лінкі ўнівэрсальнага доступу

89 чалавек атрымалі крымінальныя выракі за пратэсты супраць Лукашэнкі. 38 зь іх накіравалі ў калёніі


Суд над Вячаславам Ламаносавым за поўху апэратару БТ.
Суд над Вячаславам Ламаносавым за поўху апэратару БТ.

На падставе зьвестак праваабаронцаў «Вясны» Tut.by падвёў вынікі 2020 году па крымінальных справах, якія заводзілі супраць пратэстоўцаў у Беларусі.

Самым масавым артыкулам стаў 293 (масавыя беспарадкі), справы па якім завялі на 184 чалавекі. На 178 чалавек завялі справы па артыкуле 342 (арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Пры гэтым 35 чалавек прыцягнулі адразу па некалькіх артыкулах. Адзін з пратэстоўцаў, Глеб Гатоўка, распрацоўваўся сілавікамі адразу па чатырох крымінальных справах.

89 фігурантаў крымінальных справаў ужо атрымалі прысуды. 38 чалавек накіравалі ў калёніі, 22 на «хімію», 21 на «хатнюю хімію», 4 аштрафаваныя, 2 чалавекам прысудзілі арышт, а 2 прызначылі пазбаўленьне волі з адтэрміноўкай пакараньня.

Найвялікшы тэрмін турэмнага зьняволеньня склаў 7 гадоў, на столькі асудзілі жыхара Наваградку Ўладзімера Гароха.

Агулам сярод людзей, якія трапілі пад крымінальны перасьлед, 549 мужчын і 104 жанчыны. У мужчын самы распаўсюджаны арт. 293 — 165 чалавек, у жанчын — арт. 342, па якім прыцягнулі да адказнасьці 27 асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG