Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітзьняволенай Натальлю Хершэ, якую асудзілі за сарваную зь сілавіка маску


Натальля Хершэ
Натальля Хершэ

Грамадзянку Швэйцарыі і Беларусі Натальлю Хершэ 7 сьнежня адправілі на два з паловай гады ў калёнію за супраціў міліцыянту. 19 верасьня яна сарвала маску зь сілавіка на акцыі пратэсту.

Беларускія праваабаронцы палічылі прысуд непрапарцыйным парушэньню, палітычна матываваным. 23 сьнежня яны прызналі Натальлю Хершэ палітычным вязьнем.

«Мы лічым, што асуджаная наогул не ўчыніла крымінальнага правапарушэньня, паколькі дзейнасьць супрацоўнікаў МУС у затрыманьні ўдзельнікаў мірнага сходу выходзіла за межы „выкананьня імі абавязкаў аховы грамадзкага парадку“.

Стыхійны сход 19 верасьня 2020 году ў раёне вуліц Сурганава і Якуба Коласа ў Менску насіў выключна мірны характар, паводле міжнародных стандартаў (п. 131 Кіроўных прынцыпаў свабоды мірных сходаў АБСЭ) ён павінен ахоўвацца ўладамі», — адзначылі ў заяве праваабаронцы.

Яны заклікалі перагледзець прысуд Натальлі Хершэ і вызваліць яе.

У Беларусі на сёньня 160 палітычных вязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG