Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у 2021 годзе маюць вырасьці камунальныя тарыфы


Аляксандар Лукашэнка 24 сьнежня падпісаў указ № 490 «Аб устанаўленьні тарыфаў для насельніцтва ў сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі на 2021 год».

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.

  • З 1 студзеня на 4,2 даляра падаражэюць паслугі па тэхнічным абслугоўваньні і капітальным рамонце жылых дамоў, газа-, электра- і водазабесьпячэньня, па ўборцы цьвёрдых камунальных адкідаў, тэхнічным абслугоўваньні ліфтаў, санітарным утрыманьні дапаможных памяшканьняў шматкватэрнага жылога дому, памеры кампэнсацыі выдаткаў на электраэнэргію.
  • З 1 чэрвеня на 0,8 даляра вырастуць тарыфы на паслугі цеплазабесьпячэньня для патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня.

«У выніку ўжываньня зацьверджаных тарыфаў жыльлёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні імі паслугаў павысяцца ў межах 5 даляраў», — паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

TUT.BY адзначае, што ў 2016 годзе насельніцтва пакрывала 60,7% коштаў камунальных паслугаў, у 2017 — 69,7%, у 2018 — 75,6%, у 2019 — 80,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG