Пералік тавараў рэгулюецца пастановай Савету Міністраў ад 16 сьнежня 2020 году № 732, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У сьпіс уключылі сродкі аховы органаў дыханьня, прызначаныя для індывідуальнага прымяненьня (маскі, паўмаскі, павязкі), сродкі дэзынфэкцыі (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя, у тым ліку гелі і спрэі), пальчаткі аднаразовыя, прызначаныя для індывідуальнага прымяненьня.
У пералік увайшлі паслугі перадачы і разьмеркаваньня цеплавой энэргіі.
Пры гэтым сродкі індывідуальнай засьцярогі (СІЗ) і дэзынфэкцыі не ўваходзяць у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія МАРГ рэгулюе ня больш за 90 дзён на год.