Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэў праезд яшчэ ў дзьвюх абласьцях і Віцебску


Прыпынак у Віцебску
Прыпынак у Віцебску

Пасьля Гомельскай і Горадзенскай абласьцей тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце павысілі таксама ў Віцебску і вобласьці, а таксама ў Менскай вобласьці (у Менску тарыфы пакуль засталіся ранейшымі).

Адзін квіток на праезд у Віцебску падаражэў адразу на 10 капеек і стаў каштаваць 70 капеек.

Праезд у прыгарадных маршрутах падаражэў на капейку за кілямэтар — 9 капеек за км на звычайным рэйсе, 11 капеек на хуткасным і дадатковым, 12 капеек на экспрэсным.

Адпаведныя рашэньні ўладаў апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG