Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт захварэў на каранавірус. Царкоўныя ўлады просяць аб малітвах


Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт

Мітрапаліт Веньямін просіць узмацніць малітвы за 85-гадовага ганаровага экзарха Філарэта, у якога дыягнаставалі каранавірус.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў адхілены ад службы праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко. Ён жа апублікаваў зварот Веньяміна.

«Кідаецца ў вочы знарочыста падрабязнае выкладаньне датаў інфікаваньня, дыягнаставаньня і шпіталізацыі. Усё гэта, пэўна, выклікана чуткамі, што Філарэт быў заражаны падчас сьвяткаваньня яго імянінаў. На здымках, апублікаваных на афіцыйным сайце БПЦ, відаць, што духавенства было бяз сродкаў проціэпідэмічнай абароны», — зьвяртае ўвагу Шрамко.

Мітрапаліт Філарэт кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой 35 гадоў — з 1978-га да 2013-га. Ён прыхільнік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, яму было прысвоена званьне Героя Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG