Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў» апублікавалі матэрыялы праверкі фальсыфікацыі выбараў


Сьвятлана Ціханоўская ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Сьвятлана Ціханоўская ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня

У ініцыяванай Сьвятланай Ціханоўскай «Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў» апублікаваны першы сьпіс 28 матэрыялаў праверкі.

Прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай паведаміла, што гэта імёны і пацьверджаныя юрыстамі доказы парушэньняў сябраў выбарчых камісій, якія фальсыфікавалі прэзыдэнцкія выбары.

На цяперашні момант у кнізе больш за 1200 заяваў: 397 паступіла на сайт ekrp.org (у Беларусі заблякаваны), больш за 400 перададзена ад праектаў «23.34» і «Жнівень-2020», яшчэ прыкладна 400 ад праектаў «Голас» і Zubr.

Паводле прэсавай службы Сьвятланы Ціханоўскай, сярод 397 прынятых і адфільтраваных заяваў 117 тычацца злачынстваў супраць правоў грамадзян, 188 — пра катаваньні і гвалт, 9 — забойствы, 66 —перавышэньне службовых паўнамоцтваў ды некаторыя іншыя.

«Сёньня пачынаецца новы разьдзел у нашай барацьбе за справядлівасьць. Сьледам за сьпісам фальсыфікатараў „Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў“ будзе публікаваць доказы катаваньняў, гвалту, карупцыі, вынясеньня неабгрунтаваных прысудаў і іншых службовых злачынстваў. Мы робім гэта, каб больш ніхто ня мог скрасьці нашы галасы, затрымліваць бацькоў, кідаючы іх дзяцей у вазках пасярод вуліцы, зьдзекавацца зь вязьняў сумленьня», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

Па яе словах, усе, хто зьявяцца ў матэрыялах кнігі, павінны быць гатовыя да міжнароднага крымінальнага перасьледу, пэрсанальных санкцый i справядлівагу суду. Час беспакаранасьці скончыўся, дадала яна.

Паведамляецца, што наступны сьпіс такіх матэрыялаў будзе апублікаваны 20 студзеня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG