Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заблякавалі сайт «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»


Сайт плятформы «Единая книга регистрации преступлений» («Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў») заблякаваны — адрас унесены ў сьпіс рэсурсаў абмежаванага доступу.

Як нагадвае Tut.by, сьпіс з такімі рэсурсамі недасяжны для прагляду звычайным карыстальнікам, але даступны для інтэрнэт-правайдэраў.

Цяпер сайт не адчыняецца ў некаторых карыстальнікаў зь Беларусі ў залежнасьці ад апэратара (у прыватнасьці, пры спробе зайсці праз byfly зьяўляецца надпіс «Не ўдаецца атрымаць доступ да сайту»).

У іншых выпадках пры спробе зайсьці на плятформу без выкарыстаньня VPN-сэрвісу зьяўляецца «заглушка», якая паведамляе, што стваральнікі «забаранілі ўваход на гэты сайт зь Беларусі без VPN», бо рупяцца пра бясьпеку сваіх наведнікаў і іх пэрсанальных зьвестак.

1 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра запуск «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў». У ейным стварэньні таксама ўдзельнічалі сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка і былы сьледчы, а цяпер каардынатар ініцыятывы By_pol Андрэй Астаповіч. Паводле Латушкі, задача стваральнікаў кнігі не выносіць прысуд, а зафіксаваць факты злачынстваў, каб у будучыні прыцягнуць вінаватых да адказнасьці — паводле міжнароднага мэханізму крымінальнага перасьледу або «ў новай дэмакратычнай Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG