Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаваны кіраўнік супрацоўнікаў ФСБ, якія суправаджалі Навальнага, выявіўся спэцыялістам у хімічнай зброі


Станіслаў Макшакоў
Станіслаў Макшакоў

Меркаваны кіраўнік групы супрацоўнікаў ФСБ, якія суправаджалі апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, выявіўся вайсковым мэдыкам са спэцыялізацыяй у баявых атрутных рэчывах.

Аб гэтым піша выданьне «Медуза», якое вывучыла яго біяграфію. Спэцыялізацыя палкоўніка Станіслава Макшакова блізкая да атрутаў, адной зь якіх мог быць учынены замах на палітыка.

Кіраўніком групы супрацоўнікаў ФСБ, якіх падазраюць у датычнасьці да замаху на Навальнага, Макшакова называюць аўтары сумеснага расьсьледаваньня Bellingcat, The Insider і CNN пры ўдзеле Der Spiegel. Група, якая суправаджала Навальнага, сазвоньвалася з Макшаковым у дні замаху, а сам ён кантактаваў з двума генэраламі ФСБ.

Макшакоў — хімік, які працаваў у 33-м Цэнтральным навукова-дасьледчым выпрабавальным інстытуце расейскага Міністэрства абароны ў Шыханах у Саратаўскай вобласьці, у суседзтве з НДІ арганічнай хіміі і тэхналёгіі, дзе ўпершыню сынтэзавалі баявое атрутнае рэчыва «Новичок», якім, як мяркуецца, спрабавалі атруціць Навальнага.

Паводле крыніцы «Медузы», Макшакоў цяпер — намесьнік начальніка Інстытуту крыміналістыкі Цэнтру спэцыяльнай тэхнікі ФСБ. Менавіта пад прыкрыцьцём гэтай арганізацыі дзейнічалі супрацоўнікі спэцслужбы, якія суправаджалі Навальнага, упэўненыя аўтары сумеснага расьсьледаваньня пра замах на яго. Улады адмаўляюць як саму спробу атручваньня палітыка, так і сваё дачыненьне да яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG