Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль 16 кастрычніка заявіў журналістам, што ведамства «з розных крыніц, у тым ліку за мяжой», атрымлівае інфармацыю аб рыхтаваньні ў Беларусі правакацыі з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве, паведамляе БЕЛТА.
Паводле Тэртэля, «згодна з задумай арганізатараў гэтай акцыі, а таксама іхных куратараў за мяжой, плянуецца абвінаваціць у цяжкіх наступствах сілавыя структуры Беларусі» і «тым самым практычна выкарыстаць апошні шанец на рэалізацыю сваіх плянаў».
У сувязі старшыня КДБ просіць грамадзян «быць пільнымі, парупіцца пра сваіх блізкіх, не дапусьціць іх уцягваньня ў супрацьпраўную дзейнасьць».