У САЗ папярэдзілі, што сходы розных сем’яў, знаёмых і рэлігійных груп падчас калядных сьвятаў ствараюць «значную рызыку» распаўсюджваньня COVID-19 у першыя тыдні і месяцы 2021 году.
Зьбіраньне невялікімі групамі небясьпечныя, бо яны, як правіла, абʼядноўваюць людзей розных узростаў і з розных семʼяў, якія могуць прытрымлівацца розных захадаў прафіляктыкі інфэкцый.
У сувязі з гэтым мэдыкі рэкамэндуюць адзначаць сьвята на вуліцы, насіць маскі і захоўваць дыстанцыю. У выпадку сьвяткаваньня ў памяшканьні неабходна абмежаваць колькасьць гасьцей і забясьпечыць там добрую вэнтыляцыю. «Можа здацца няёмкім насіць маскі ў коле сяброў і сямʼі, але гэта ў значнай ступені забясьпечыць бясьпеку і здароўе кожнага», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі.
Акрамя таго, САЗ рэкамэндавала ўладам эўрапейскіх краінаў разгледзець магчымасьць абмежаваньня або адмены сьвяточных кірмашоў і іншых масавых мерапрыемстваў, разгрузіць грамадзкі транспарт, а калядныя службы перанесьці на вольнае паветра.