Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лаўроў ўпершыню пракамэнтаваў публікацыі пра сувязь ФСБ з атручэньнем Навальнага


Сяргей Лаўроў у Заграбе, 16 сьнежня 2020 году
Сяргей Лаўроў у Заграбе, 16 сьнежня 2020 году

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў стаў першым высокапастаўленым расейскім чыноўнікам, які пракамэнтаваў публікацыі аб магчымай датычнасьці ФСБ да атручваньня апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, перадае «Інтэрфакс».

Лаўроў лічыць расьсьледаваньне «несур’ёзным». Пра гэта ён заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Заграбе.

«Мы ўжо прывыклі да таго, што ЗША, ды і іншыя заходнія краіны проста абвяшчаюць ў СМІ пра чарговыя абвінавачаньні ў адрас Расеі, — цытуе міністра агенцтва. — Усе гэтыя навіны забаўна чытаць, але манера, у якой гэтыя навіны падаюцца, сьвечыць толькі пра адно: што ў нашых заходніх партнэраў адсутнічае наяўнасьць якіх-небудзь этычных нормаў», — заявіў Лаўроў.

Паводле яго, адсутнасьць камэнтароў з боку Масквы не азначае, што Крэмль датычны да атручэньня.

«Раз маўчыць, значыць вінаватая? Заганнасьць такога падыходу, па-мойму, відавочная любому разумнаму чалавеку», — заявіў чыноўнік.

У панядзелак дасьледчая група Bellingcat і выданьне The Insider апублікавалі расьсьледаваньне аб атручэньні Навальнага, у якім называюцца імёны супрацоўнікаў ФСБ, як мяркуецца, датычных да замаху. Сам Навальны заявіў пра асабістую адказнасьць Уладзіміра Пуціна за замах.

Расейскія ўлады публікацыю да сёньняшняга дня не камэнтавалі. Меркавалася, што пытаньне пра расьсьледаваньне можа быць зададзенае прэсаваму сакратару Пуціна Дзьмітрыю Пяскову на штодзённым брыфінгу для журналістаў, аднак ён адмяніў зносіны з прэсай у аўторак і сераду, спаслаўшыся на занятасьць да падрыхтоўкі прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнта, якая павінна адбыцца ў чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG