Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Эўрапарлямэнце 16 сьнежня на ўручэньні прадстаўнікам беларускага дэмакратычнага руху прэміі імя дысыдэнта Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
«Мы паўсталі за нашую свабоду». Прамова Ціханоўскай на ўручэньні прэміі Сахарава беларусам
«Раней я была сярод беларусаў, вакол якіх была пабудавана нябачная сьцяна страху, — сказала Ціханоўская. — Але сёлета мы аб’ядналіся, каб яе разбурыць»