Пра гэта Радыё Свабода сказаў высокапастаўлены чыноўнік ЭЗ на ўмовах ананімнасьці.
«Францускі крок быў не ідэальны, але чаканы. Урэшце, гэта сувэрэннае рашэньне кожнай дзяржавы ЭЗ. У пачатку крызісу паміж дзяржавамі – чальцамі ЭЗ адбылася каардынацыя, калі гаворка ішла пра амбасадараў, але мы так і не дамовіліся, як доўга кожная дзяржава ЭЗ робіць гэта ў адпаведнасьці са сваімі патрэбамі», — адзначыў згаданы чыноўнік карэспандэнту RFE/RL Рыкарду Юзьвяку ў Брусэлі.
Эўракамісія рыхтуе адмысловую заяву аб гэтай справе, дадаў чыноўнік.
Цяперашняя ратацыя амбасадараў адбылася падчас абвастрэньня стасункаў афіцыйнага Менску зь дзяржавамі ЭЗ, у тым ліку з Францыяй, якая не прызнае вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і Аляксандра Лукашэнку ў якасьці прэзыдэнта.