Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць удзельнікаў страйку на БМЗ перадалі ў суд


Беларускі мэталюргічны завод, архіўнае фота
Беларускі мэталюргічны завод, архіўнае фота

Управа Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці перадала ў суд справу супраць чатырох рабочых Беларускага мэталюргічнага заводу. Адзін зь фігурантаў — у вышуку.

17 жніўня каля Беларускага мэталюргічнага заводу праходзіла акцыя пратэсту рабочых. Сабралася некалькі тысяч чалавек — рабочых прадпрыемства і салідарных зь імі людзей. Паводле сьледзтва, «некалькі агрэсіўна настроеных грамадзян сталі абвастраць сытуацыю, выкрыкваць лёзунгі і агітаваць натоўп пайсьці на тэрыторыю прамысловай зоны і спыніць вытворчасьць».

Частка мітынгоўцаў заблякавала дарогу і спыніла «БелАЗ» з сыравінай. У выніку на заводзе спынілася выплаўленьне сталі ў трох печах.

Крымінальную справу завялі за арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1, арт. 342 КК). Падазраваныя ў справе — Аляксандар Баброў, Яўген Гоман, Павал Магідаў і Ігар Повараў.

Баброў і Гоман прызналі віну, раскаяліся і пачалі выплачваць нанесеную шкоду. Іх адпусьцілі пад асабістае паручальніцтва.

Ігара Поварава трымаюць пад вартай.

Павал Магідаў — у вышуку, ён грамадзянін Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG