Сям’я рабочых мэталюргічнага заводу ў Жлобіне ў лістападзе далучылася да страйку.
Алег і Ларыса Шанюкі не змаглі маўчаць пасьля падзей 9–11 жніўня. Нягледзячы на 30-гадовы стаж і бездакорную дысцыпліну на працы, іх звольнілі. Пасьля рабочаму пачалі пагражаць. Сям’я сабрала рэчы і хутка зьехала ў Літву.