Новым дырэктарам Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прызначаны Вадзім Лакіза. Да таго ён быў намесьнікам кіраўніка ў навуковай рабоце.
Пра гэта Свабодзе стала вядома ад некалькіх супрацоўнікаў акадэмічнай установы. Ягоную кандыдатуру кіраўніцтва НАН зацьвердзіла 2 сьнежня.
Раней шэраг актыўных гісторыкаў і археолягаў атрымалі даведкі аб непрацягненьні кантрактаў менавіта за подпісам Вадзіма Лакізы.
Цягам восені з Інстытуту за ўдзел у пратэстах звольнілі 7 чалавек, яшчэ 6 звальняюцца цяпер на знак салідарнасьці з пацярпелымі калегамі.