Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына ўхваліла адпраўку сваіх войскаў у Азэрбайджан


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Парлямэнт Турэччыны ў аўторак ухваліў пастанову пра адпраўку войскаў у Азэрбайджан, каб сачыць за выкананьнем мірнага пагадненьня паміж Азэрбайджанам і Армэніяй пры пасярэдніцтве Расеі.

Турэччына падтрымлівала Азэрбаджан у шасьцітыднёвай вайне ў Нагорным Карабаху. На мінулым тыдні яна дамовілася з Расеяй пра стварэньне сумеснага цэнтру маніторынгу.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 17 лістапада заявіў, што сумесны цэнтар маніторынгу будзе выкарыстоўваць бесьпілётнікі для ацэнкі сытуацыі ў Нагорным Карабаху.

Нагорны Карабах і прылеглыя да яго раёны Азэрбайджану з пачатку 1990-х гадоў знаходзіліся пад кантролем армянскага боку. У верасьні Азэрбайджан пачаў наступ з мэтай вярнуць тэрыторыі. Азэрбайджанскія войскі занялі шэраг раёнаў па пэрымэтры Нагорнага Карабаху і частку тэрыторыі самой непрызнанай рэспублікі, у тым ліку горад Шушу (Шушы).

У ноч на 10 лістапада лідэры Армэніі, Азэрбайджану і Расеі паведамілі аб дасягненьні пагадненьня аб спыненьні агню на тэрыторыі непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі. Азэрбайджанскія і армянскія сілы спыніліся на займаных імі пазыцыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG