Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міс Беларусь — 2008» Хіжынкова правядзе за кратамі 27 сутак


Вольга Хіжынкова
Вольга Хіжынкова

«Міс Беларусь — 2008», былую прэс-сакратарку берасьцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову 12 лістапада асудзілі яшчэ на 15 сутак, піша «Наша Ніва». Агулам жанчына правядзе за кратамі 27 сутак. Напярэдадні Хіжынкову асудзілі на 12 сутак.

12 лістапада Хіжынкову асудзілі за ўдзел у маршы 11 кастрычніка.​ ​Пра гэта піша валянтэрскі тэлеграм-канал @spiski_okrestina​.

Пасьля выбараў Вольга Хіжынкова неаднаразова выказвала свой погляд на сытуацыю ў Беларусі і выступала супраць гвалту. У верасьні яна страціла працу ў Нацыянальнай школе прыгажосьці з прычыны сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG