Каля 20-й гадзіны 2 лістапада ў Вене ў некалькіх месцах адбылася страляніна. Паліцыя да гэтага часу праводзіць антытэрарыстычную апэрцыю і заклікае людзей не выходзіць на вуліцу, а тых, хто ня дома — тэрмінова дзе-небудзь схавацца. Школы 3 лістапада закрытыя.
- Стралялі ў 6 розных месцах гораду.
- Сама меней 3 чалавекі загінулі, 15 параненыя, сказаў міністар унутраных спраў на ранішняй прэс-канфэрэнцыі.
- Некалькі падазраваных, аднаго зь іх застрэлілі, астатнія на ўцёках.
- Паліцыя называе напад тэрактам і зьвязвае яго з ісламістамі.