31 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя каля 40 чалавек, паведамляе Праавабарончы цэнтра «Вясна».
Затрыманьні былі ў Віцебску, Гродне, Менску, Наваградку, Сьветлагорску.
У акцыі ў Горадні ў падтрымку страйкоўцаў «Азоту» ўзялі ўдзел каля 150 чалавек. Іх разагнаў АМАП. Былі затрыманыя як мінімум 23 чалавекі — самая вялікая колькасьць у Беларусі на гэты дзень.
У прыватнасьці, у Горадні была затрымана жыхарка Менска Іна Зайцава, якая стала сымбалем жаночага пратэсту. На акцыю яна прыйшла ў бел-чырвона-белай сукенцы нявесты. Таксама была затрыманая яе сяброўка Марыя Пашкевіч. Абедзьве дзяўчыны былі дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Горадні.
31 кастрычніка каля Чырвонага касьцёла ў Менску адбыўся марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасьцямі, а таксама жаночы марш салідарнасьці. Працягваліся пікеты і акцыі салідарнасьці студэнтаў.
У Курапатах міліцыя затрымала Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асавула.