Марш людзей зь неабмежаванымі магчымасьцямі пачаўся ад плошчы Незалежнасьці а 13-й гадзіне. У гэты ж час ад Юбілейнай плошчы рушыў марш жанчын. На скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і Гарадзкога валу маршы абʼядналіся. Людзі з інаваліднасьцю дайшлі да ГУМа, а жаночы марш — да плошчы Якуба Коласа. Потым жанчыны пайшлі шпацыраваць па горадзе паасобку — так пачаўся «жаночы дэмарш».