Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыгразіў пратэстоўцам: «Ад сёньня ў палон нікога не бяром»


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што да ўдзельнікаў пратэстаў будуць ужывацца жорсткія меры. Фрагмэнт яго выступу перад супрацоўнікамі МУС апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого».

«Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сёньняшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы у палон нікога не бяром», — сказаў Лукашэнка.

Ён чарговым разам заявіў, што пратэстоўцы ў многіх напрамках «пераступілі чырвоныя лініі».

«Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук, — заявіў Лукашэнка. — Я кажу гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасьць. Далей — усё. Нам адступаць няма куды. Хто гатовы, будзем дзейнічаць».

Марш «Народны ўльтыматум» у Менску 25 кастрычніка завершыўся жорсткім разгонам. На вуліцы Арлоўскай супраць удзельнікаў ужываліся сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. У пошуках дэманстрантаў сілавікі ўрываліся ў кватэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG