Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту заявілі рэктару пра страйк


Студэнцкі страйк
Студэнцкі страйк

Як гаворыцца ў тэлеграм-канале навучальнай установы, выкладчыкі афіцыйна паставілі ў вядомасьць рэктара пра ўдзел у страйку.

Учора раніцай мы аддалі рэктару афіцыйна паведамленьне пра тое, што мы пачынаем забастоўку. Патлумачыўшы, што гэта адзіны інструмэнт, які нам сёньня застаецца, каб улады нас пачулі, — дацэнт катэдры італьянскай мовы Натальля Дуліна зьвярнулася да студэнтаў. — Калі вашы выкладчыкі, дэканы будуць прасіць вас пісаць нейкія тлумачальныя, мы лічым, што можна спасылацца на паведамленьне, якое мы перадалі рэктару«.

Паводле яе, задача страйкоўцаў — «быць максымальна публічнымі», каб «быць стымулам для тых, каго мы перадусім падтрымліваем — дзяржаўныя прадпрыемствы, на якіх трымаецца эканоміка краіны».

Менавіта праз студэнцкую актыўнасьць загадам Аляксандра Лукашэнкі ў адстаўку была адпраўленая Наталья Баранава, якая адпрацавала на пасадзе рэктара 25 гадоў.

Яе месца заняла Натальля Лапцева, дагэтуль кіраўніца факультэту нямецкай мовы. Падчас прызначэньня кіраўнікоў у шэраг ВНУ ставілася задача спыняць несанкцыянаваныя акцыі і палітызацыю навучэнцаў ды супрацоўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG