Пасольства Злучаных Штатаў апублікавала папярэджаньне для грамадзянаў ЗША ў Беларусі.
У зьвязку з пратэстамі, якія кожны дзень адбываюцца Беларусі, а таксама з ультыматумам, выстаўленым Сьвятланай Ціханоўскай на 26 кастрычніка, пасольства раіць амэрыканцам дбаць пра сваю бясьпеку.
- Унікаць масавых збораў
- Сачыць за навінамі
- Пільнаваць навакольную сытуацыю
- Запасьціся ежай, вадой, лекамі, грашыма і іншымі рэчамі першай неабходнасьці прынамсі на тры дні
- Заўсёды мець пры сабе пашпарт