Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выкарыстоўвалі біты, камяні, прыстасаваньні асьляпляльнага ўзьдзеяньня», — МУС аб пратэстоўцах 


Невядомыя ў цывільна-вайсковым адзеньні
Невядомыя ў цывільна-вайсковым адзеньні

Міністэрства ўнутраных спраў панаракала, што падвысілася «агрэсіўнасьць натоўпу» на нядзельных маршах.

11 кастрычніка ў Беларусі зафіксавана 25 пратэстных акцыяў, дало справаздачу ведамства.

Адзначаецца, што ў параўнаньні з папярэднімі нядзельнымі шэсьцямі «колькасць мітынгоўцаў зьменшылася», але пры гэтым падвысілася агрэсіўнасць натоўпу, у якім былі прадстаўнікі розных радыкалізаваных груповак — анархісты, ультрас ды іншыя. МУС прыняло «неабходныя меры дзеля падтрыманьня» парадку і грамадзкай бясьпекі.

Ведамства зафіксавала «шматлікія факты сутыкненьняў з праваахоўнымі органамі». Сьцьвярджае, што пратэстоўцы выкарыстоўвалі «загадзя падрыхтаваныя біты, камяні, а таксама прыстасаваньні асьляпляльнага ўзьдзеяньня». У раёне стэлы «Менск — горад-герой» актыўны супраціў аказала група жанчын.

«Для стрыманьня напору мітынгоўцаў і прадухіленьня нападу на міліцыянтаў ужываліся спэцсродкі і спэцтэхніка, затрымліваліся найбольш актыўныя ўдзельнікі беспарадкаў», — тлумачаць міліцэйскі гвалт у ведамстве.

Там падлічылі, што агульная колькасьць пратэстоўцаў у краіне склала каля 11 тысяч чалавек. Затрыманыя 713, у месцы ўтрыманьня да судоў зьмешчаныя 570.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG