Ляўрэатамі прэміі ў эканоміцы памяці Альфрэда Нобэля за 2020 год сталі Пол Мілграм і Робэрт Уілсан. Пра гэта ў панядзелак, 12 кастрычніка, абвясьціў Нобэлеўскі камітэт. Узнагароду ўручаць за ўдасканаленьне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходзтва новых фарматаў аўкцыёнаў.
Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе — з нагоды 300-годзьдзя заснаваньня банку і «ў памяць Альфрэда Нобэля». Упершыню яе прысудзілі ў 1969 годзе.
Летась гэтую ўзнагароду атрымалі навукоўцы зь Індыі, ЗША і Францыі за экспэрымэнтальны падыход да зьніжэньня глябальнага ўзроўню беднасьці.