Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізыялёгіі або мэдыцыны атрымалі Гарві Олтэр, Майкл Готан і Чарлз Райс за адкрыцьцё вірусу гепатыту С.
Нобэлеўская прэмія ў фізыялёгіі і мэдыцыне прысуджаецца адмысловым нобэлеўскім камітэтам Каралінскага інстытуту (мэдычнага ўнівэрсытэту, разьмешчанага непадалёк ад Стакгольму), у склад якога ўваходзяць 50 прафэсараў інстытуту.
У 1901–2019 гг. прэмію прысуджалі 110 разоў 219 ляўрэатам. Кожны зь ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі атрымлівае залаты мэдаль і дыплём. Нобэлеўская прэмія таксама ўключае фінансавую частку: ляўрэат атрымлівае 9 мільёнаў швэдзкіх кронаў (0,9 мільёна даляраў). Калі ляўрэатаў некалькі, гэтая сума дзеліцца паміж імі.