Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія да канца тыдня адкліча свайго пасла зь Менску


Міністэрства замежнх спраў Чэхіі падчас візыту ў Прагу міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея 16 чэрвеня 2017 году.
Міністэрства замежнх спраў Чэхіі падчас візыту ў Прагу міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея 16 чэрвеня 2017 году.

Прэсавая сакратарка Міністэрства замежных спраў Чэхіі Зузана Шціхава паведаміла агенцтву ČTK, што да канца гэтага тыдня пасол Томаш Пэрніцкі вернецца ў Прагу для кансультацый.

Паводле Шціхавай, такім чынам Чэхія выказвае салідарнасьць з Польшчай і Літвой, ад якіх Беларусь запатрабавала часова адклікаць сваіх паслоў і скараціць дыпляматычную прысутнасьць.

Польшча і Літва — адны з самых пасьлядоўных крытыкаў беларускага рэжыму. Яны заклікалі Эўрапейскі Зьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі за фальсыфікацыю выбараў і парушэньні правоў чалавека.

Сёньня аб адкліканьні свайго пасла заявіла і Славаччына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG