Культура гатаваньня баршчу ўвойдзе ў Нацыянальны сьпіс элемэнтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, паведамілі ў Міністэрстве культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны.
«Гэта важны крок у падрыхтоўцы намінацыі культуры гатаваньня баршчу ў Рэпрэзэнтацыйны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO», — адзначылі ў міністэрстве.
Таксама ў Нацыянальны сьпіс элемэнтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны мяркуецца ўнесьці:
- Тэхналёгію стварэньня клэмбоўскай кашулі «з кветкай»;
- Велікодную ўрачыстасьць у вёсцы Раскашоўка Тэпліцкага раёну Віньніцкай вобласьці;
- Баршчоўскую народную вышыўку;
- Карпацкае ложніцтва (выраб традыцыйных ваўняных коўдраў).
Нацыянальны сьпіс элемэнтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Ўкраіны вядзецца ў адпаведнасьці з артыкулам 12 Канвэнцыі UNESCO аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якую Ўкраіна ратыфікавала ў 2008 годзе. На 1 красавіка 2020 году сьпіс уключае 18 пунктаў.