Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Вацлава Гавэла


Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл

Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1733 — Саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Вэтын абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1793 — Дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ўведзены Францускі рэспубліканскі каляндар.

1919 — крушэньне цягніка «Вільня — Менск» на перагоне «Радашкавічы — Заслаўе». Цягнік зваліўся з мосту, у выніку чаго 23 чалавекі загінулі на месцы, а каля 100 былі параненыя.

1921 — У Лёндане быў заснаваны Міжнародны ПЭН-клюб — пісьменьніцкая арганізацыя сусьветнага маштабу. Першым прэзыдэнтам беларускага ПЭН-цэнтру быў Васіль Быкаў.

1939 — Канец ваеннай кампаніі ў Польшчы. Польскі генэрал Францішак Клебэрг, які ў раёне Коцку вёў баі зь нямецкімі і савецкімі войскамі, капітуляваў перад немцамі.

2020 — у Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў».

Марш Пэнсыянэраў, 5 кастрычніка 2020
Марш Пэнсыянэраў, 5 кастрычніка 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1713Дэні Дзідро, францускі пісьменьнік і філёзаф, адзін з аўтараў Энцыкляпэдыі, дзеяч Асьветніцтва.

1786 Вінцэнт Равінскі, паэт і драматург, аўтар паэмы «Энеіда навыварат».

1884 Францішак Грынкевіч, каталіцкі сьвятар, дзяяч беларускага руху, стваральнік Горадзенскага гуртка беларускай моладзі.

1892 Андрэй Якубецкі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, генэрал-маёр, галоўны вайскаводзец БНР.

1936 Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006
Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму. Прага, 2006

1959 — нарадзіўся Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца, стваральнік перадачы «Відзьмо-невідзьмо».

Сяргей Філімонаў
Сяргей Філімонаў

1967 Сяргей Харэўскі, мастак, літаратар, гісторык архітэктуры, культуроляг, мастацтвазнаўца, дзяяч беларускага руху.

Сяргей Харэўскі
Сяргей Харэўскі

У памяці

1763 Аўгуст ІІІ, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1830 Язэп Аляшкевіч, мастак.

1872 Іосіф Гашкевіч, дыплямат, мовазнаўца, дасьледчык Японіі і Кітаю, ураджэнец Беларусі.

1937 Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. Арыштаваны НКВД і расстраляны.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

1938 Мар’ян Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёляг, філёзаф, літаратурны крытык, рэктар унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні.

1938 Ян Цеханоўскі, дзяяч беларускага руху, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

1974 Залман Шазар, трэці прэзыдэнт Ізраілю, ураджэнец мястэчка Мір.

2011Стыў Джобс, амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік карпарацыі Apple.

Стыў Джобс
Стыў Джобс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG