Дзень нараджэньня самы папулярны сайт краіны адзначае ў сытуацыі нечуванага раней перасьледу ўладамі незалежных СМІ.
Мінулы год быў няпростым для тутбаеўцаў.
У траўні на 60-м годзе жыцьця памёр заснавальнік Tut.by Юры Зісер.
Ад жніўня Міністэрства інфармацыі вынесла парталу чатыры папярэджаньні і ў выніку з 1 кастрычніка забрала ў яго статус СМІ.
Журналістаў Tut.by затрымлівалі і каралі арыштам.
Рэдактарка Tut.by Марына Золатава не выключае, што партал могуць заблякаваць.
Разам з тым павялічылася аўдыторыя Tut.by на сайце і ў сацыяльных сетках.
«Але самае галоўнае, мы сталі значна больш згуртаванымі і моцнымі», — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце Tut.by.