«Сёньня рэжым задакумэнтаваў, што пазбаўляе беларусаў права на праўду», — перадае словы Сьвятланы Ціханоўскай канал «Пул первой».
Яна нагадала, што беларусаў ужо пазбаўлялі доступу да інтэрнэту, свабоды сходаў, права на адвакатаў і сумленны суд, права абвяшчаць забастоўкі і выконваць сваю працу, у тым ліку быць журналістам.
«Рэжым упарта працягвае верыць, што можна схаваць яго злачынствы, спыніўшы станок друкарні, заблякаваўшы сайт або пазбавіўшы СМІ акрэдытацыі. Але рэжым памыляецца. Паважаныя журналісты, вы — героі. Я захопленая вашай устойлівасьцю і прафэсіяналізмам, якія асабліва прыкметныя і каштоўныя ва ўмовах прававога дэфолту», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
Рашэньнем Міністэрства інфармацыі Tut.by ад 1 кастрычніка страчвае статус СМІ. Надалей партал будзе працаваць як інтэрнэт-рэсурс.