Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі для Беларусі, МЗС анулявала акрэдытацыі ўсіх замежных СМІ. Найважнейшае за 2 кастрычніка.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх афіцыйных асобаў
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць васьмі беларускіх чыноўнікаў.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на саміце ЭЗ у Брусэлі 1 кастрычніка прадставіў плян эканамічнай дапамогі, якую ЭЗ мог бы надаць Беларусі ў выпадку правядзеньня там сумленных і дэмакратычных выбараў
Сьвятлана Ціханоўская і Ангела Мэркель сустрэнуцца ў Бэрліне 6 кастрычніка
МЗС Беларусі з 2 кастрычніка анулявала акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ
Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць «найбольш перадузятых і заангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу», заявіў журналістам прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз
За «дэструкцыйную дзейнасьць». Беларусь запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць колькасьць дыпляматаў
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што краіна пакуль не разглядае адкліканьне амбасадара і іншых дыпляматаў зь Беларусі ў адказ на дыпляматычныя крокі Менску
Афнагель, Войніч, Юхневіч папоўнілі сьпіс беларускіх палітвязьняў. Цяпер іх 77
«Вясна»: Колькасьць палітзьняволеных вырасла ў 25 разоў, выпісана штрафаў на 240 тысяч даляраў
Ніводзін факт згвалтаваньняў затрыманых у Беларусі падчас пратэстаў не пацьверджаны, заявіў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэланія Трамп заразіліся COVID-19