Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афнагель, Войніч, Юхневіч папоўнілі сьпіс беларускіх палітвязьняў. Цяпер іх 77


Яўген Афнагель у пікеце зь іншым цяперашнім палітвязьнем Паўлам Севярынцам
Яўген Афнагель у пікеце зь іншым цяперашнім палітвязьнем Паўлам Севярынцам

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча.

Ім выставілі абвінавачаньні паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Масавыя беспарадкі»).

Усе фігуранты справы — прынцыповыя і даўнія праціўнікамі цяперашняга палітычнага рэжыму ў краіне, нагадваюць праваабаронцы.

Так, Яўген Афнагель удзельнічаў у стварэньні адной з найбольш актыўных і вядомых моладзевых арганізацыяў «Малады фронт». Пазьней разам з Паўлам Юхневічам і Андрэем Войнічам яны былі актыўнымі ўдзельнікамі руху «Зубр». За публічную дзейнасць ня раз зазнавалі рэпрэсіі: арышты, зьбіцьцё, запалохваньне, ціск.

Праваабаронцы Беларусі ацэньваюць перасьлед Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня думкі наконт абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама з публічнай палітычнай дзейнасьцю.

Усе тры фігуранты крымінальнай справы прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Агулам у сьпісе праваабарончага цэнтру «Вясна» цяпер 77 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG