Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск увёў візавыя санкцыі супраць «найбольш заангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу»


Анатоль Глаз
Анатоль Глаз

Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць «найбольш перадузятых і ангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу», заявіў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз, піша БелТА.

«Як мы і анансавалі, зь сёньняшняга дня на прынцыпе ўзаемнасьці мы ўводзім візавыя санкцыі супраць найбольш перадузятых і заангажаваных у дачыненьні да нашай краіны прадстаўнікоў эўраінстытутаў, уключаючы Эўрапарлямэнт і краіны — сябры Эўразьвязу. Сьпіс шмат у чым сымэтрычны. На гэтым этапе мы прынялі рашэньне яго не публікаваць», — заявіў Анатоль Глаз.

Ён зьвярнуў увагу, што адзіны сьпіс неўязных асоб «дзейнічае таксама ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў, у якія ўваходзіць Беларусь». Гэта пацьвердзілі і ў МЗС Расеі: «У адпаведнасьці з саюзьніцкімі абавязацельствамі беларускі зваротны санкцыйны сьпіс, які набыў моц зь сёньняшняга дня, пачынае аўтаматычна прымяняцца і ў Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца на сайце МЗС Расеі.

Кантакты ўсіх акрэдытаваных дыпляматаў краін Эўразьвязу зь дзяржаўнымі структурамі Беларусі пераводзяцца «выключна на пляцоўку Міністэрства замежных справаў», у адпаведнасьці зь Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных дачыненьнях, дадаў Анатоль Глаз.

Таксама прэс-сакратар МЗС паведаміў, што Беларусь уводзіць «сымэтрычныя абмежаваньні ў дачыненьні да шэрагу службовых асобаў Вялікай Брытаніі і Канады» у адказ на санкцыі, якія гэтыя краіны ўвялі 29 верасьня супраць Лукашэнкі і яго сілавога атачэньня. Пад санкцыі падпалі Аляксандар Лукашэнка і ягоны старэйшы сын Віктар, таксама ў ліку іншых фігурантаў санкцыйнага сьпісу — дзейныя сілавікі: Юры Караеў, Аляксандар Барсукоў, Юры Назаранка, Хазалбек Атабекаў, Дзьмітры Балаба, Ігар Сяргеенка.

2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 афіцыйных асобаў Беларусі, адказных за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткія рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG