Санстанцыя Менску просіць ня піць і не карыстацца вадой ў двух раёнах.
У Савецкім і Першамайскім раёнах гораду кепская вада, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
«Менсквадаканал» 2 кастрычніка зафіксаваў адхіленьні ад патрабаваньняў санітарна-гігіенічных нормаў у паказьніках мутнасьці і колькасьці жалеза.
Сьпіс адрасоў, дзе знаходзяцца цыстэрны зь пітной вадой, тут.
Аналягічная сытуцацыя з сапсаванай якасьцю вады была ў Менску ў канцы чэрвеня.