Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Армэніі паведаміла пра гатоўнасьць да перамоваў у справе Нагорнага Карабаху


Горад Тэртэр, Азэрбайджан, 29 верасня 2020 году
Горад Тэртэр, Азэрбайджан, 29 верасня 2020 году

Ерэван гатовы да перамоваў аб спыненьні агню ў Нагорным Карабаху пры пасярэдніцтве Менскай групы АБСЭ на аснове пагадненьняў 1994–​1995 гадоў. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Армэніі.

У заяве армянскі МЗС асудзіў прымяненьне сілы з боку Азэрбайджану супраць Нагорнага Карабаху і ўдзел Турэччыны ў баявых дзеяньнях супраць Армэніі. Ерэван – прыхільнік вырашэньня канфлікту мірным шляхам, але будзе рашуча адбіваць агрэсію Азэрбайджану, падкрэсьліваецца ў заяве.

Баку заяву армянскага МЗС пакуль не пракамэнтаваў.

Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла, што да раніцы пятніцы, 2 кастрычніка, азэрбайджанскія вайскоўцы занялі стратэгічныя вышыні на лініі судакрананьня ў Нагорным Карабаху. Тое, што баі ўздоўж мяжы зь непрызнанай рэспублікай працягваліся ўсю ноч, пацьвердзіла і Міністэрства абароны Армэніі.

27 верасьня паміж Армэніяй і Азэрбайджанам аднавіўся ваенны канфлікт у Нагорным Карабаху. Азэрбайджан пачаў наступ на пазыцыі непрызнанай рэспублікі, назваўшы гэта контранаступленьнем пасьля атакі Армэніі. У абедзьвюх краінах ўвялі ваеннае становішча. Загінулі дзясяткі чалавек, ёсьць загінулыя сярод мірнага насельніцтва.

Парыж і Масква сьцьвярджаюць, што на баку Азэрбайджану ў баявых дзеяньнях ўдзельнічаюць сырыйскія найміты з Турэччыны. У іх ліку джыхадысты, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», забароненай у многіх краінах сьвету.

Лідэры краін Эўразьвязу на саміце ў Брусэлі заявілі, што ўмяшаньне Турэччыны ўскладняе сытуацыю ў зоне армяна-азэрбайджанскага канфлікту.

1 кастрычніка прэзыдэнты ЗША, Расеі і Францыі выпусьцілі сумесную заяву аб сытуацыі ў Нагорным Карабаху. Лідэры трох краін заклікалі неадкладна спыніць баявыя дзеяньні і пачаць перамовы паміж Ерэванам і Баку пры пасярэдніцтве АБСЭ без выстаўлення папярэдніх умоў.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у адказ заявіў, што Менская група пры АБСЭ на працягу амаль 30 гадоў нічога не рабіла для вырашэньня канфлікту і цяпер выкарыстоўвае абвастрэньне у сваіх мэтах. Неабходнай умовай для пачатку перамоваў зьяўляецца сыход «акупантаў» з тэрыторыі Азэрбайджану.

  • Вострая стадыя канфлікту ў Нагорным Карабаху працягваецца з 1980-х гадоў. Армянскае насельніцтва азэрбайджанскага рэгіёну патрабуе аддзяленьня.
  • У 1992–1994 гадах бакі вялі маштабныя баявыя дзеяньні. У ходзе баёў Азэрбайджан страціў кантроль над тэрыторыяй Карабаху і прылеглых абласьцей, рэгіён пакінулі амаль усе азэрбайджанцы і дзясяткі тысяч уцекачоў усіх нацыянальнасьцяў, якія там жылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG