Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прыйдзе іх дзень». Гурт Relikt пераасэнсаваў зноў актуальную песьню «Бонды». ВІДЭА 


Гурт Relikt
Гурт Relikt

Папулярны гурт Relikt перасьпяваў на сучасны лад песьню «Прыйдзе іх дзень», якую ў 1980-х выконваў калектыў «Бонда».

«Сёлетнія падзеі зьмянілі беларусаў і Беларусь. Таму мы пераасэнсавалі песьню легендарнага рок-гурту „Бонда“ пад назвай „Прыйдзе іх дзень“. Здаецца, гэты дзень сапраўды прыйшоў. У адзінстве нашым — сіла. Будзем разам!», — адзначылі музыкі Relikt у анатацыі да відэакліпу.

У роліку сумяшчаюцца кадры пратэстаў у краіне за апошнія два дзясяткі гадоў. У галоўнай ролі — беларускі народ, падкрэсьліваюць удзельнікі гурту Relikt.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG