Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Падвядзеньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША можна зацягнуцца на некалькі месяцаў


Дональд Трамп на перадвыбарчым мітынгу ў Флорыдзе, 24 верасьня 2020 г.
Дональд Трамп на перадвыбарчым мітынгу ў Флорыдзе, 24 верасьня 2020 г.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не выключае, што канчатковыя вынікі галасаваньня на выбарах новага кіраўніка краіны 3 лістапада могуць быць агалошаныя толькі празь некалькі месяцаў пасьля галасаваньня.

Вельмі малаімаверна, што пераможца галасаваньня будзе вызначаны ўжо ў дзень завяршэньня выбараў, заявіў Трамп 25 верасьня. Амэрыканскі прэзыдэнт патлумачыў гэта падлікам галасоў выбарнікаў, якія будуць галасаваць праз пошту.

Трамп раней ня раз заяўляў, што пры маштабным галасаваньні праз пошту, прапанаваным дэмакратамі, вынікі могуць быць сфальсыфікаваныя, а само галасаваньне стане ўразьлівым для ўмяшаньня з-за мяжы. Пры гэтым кіраўнік Белага дому не прыводзіў ніякіх доказаў, каб падмацаваць гэтую вэрсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG