Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея перакінула ў Беларусь трэці батальён дэсантнікаў для адпрацоўкі «зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў»


Іл-76 МД, ілюстрацыйнае фота.
Іл-76 МД, ілюстрацыйнае фота.

Самалёты Іл-76 МД паветрана-касьмічных сіл Расеі перакінулі ў сераду ў Беларусі батальённа-тактычную групу Іванаўскага злучэньня ПДВ у рамках сумесных вучэньняў «Славянскае братэрства –​ 2020». Пра гэта са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі паведамляе ТАСС.

«23 верасьня 2020 году рамках сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў „Славянскае братэрства – 2020“ самалёты Іл-76 МД вайскова-транспартнай авіяцыі ВКС Расеі ажыцьцявілі перакідку з тэрыторыі Расеі і дэсантаваньне парашутным спосабам на палігон Берасьцейскі Рэспублікі Беларусь батальённа-тактычнай групы Іванаўскага злучэньня паветрана-дэсантных войскаў Расеі», — паведаміла Мінабароны Расеі.

Раней на вучэньні «Славянскае братэрства» ў Беларусь прыбылі дзьве групы расейскіх дэсантнікаў: тактычная група Тульскага злучэньня паветрана-дэсантных войскаў Расеі на палігон Гожаскі пад Горадняй і тактычная група Пскоўскага дэсантна-штурмавога злучэньня на палігон Берасьцейскі.

Падчас актыўнай фазы вучэньняў расейскія і беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць задачы ў дэсантаваньні з парашутам з самалётаў Іл-76 МД і па-штурмавому зь верталётаў для блякаваньня населенага пункту і зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў, гаворыцца ў паведамленьні ТАСС.

Усяго з расейскага боку ў актыўнай фазе вучэньняў "Славянскае братэрства - 2020" возьмуць удзел больш за 900 чалавек і каля 100 адзінак тэхнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG