Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злачыннасьць падае, нагрузка на Сьледчы камітэт зьменшылася, — старшыня СК Наскевіч


Іван Наскевіч
Іван Наскевіч

На сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік СК Іван Наскевіч заявіў, што Сьледчы камітэт сёлета «спакойна і плянамерна выконвае свае задачы па прызначэньню», паведамляе Белта.

«Узровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8% у параўнаньні з папярэднім годам. Адпаведна, зьменшылася і нагрузка на Сьледчы камітэт», — дадаў ён.

Паводле Наскевіча, зьмянілася структура злачыннасьці, нахіл адбыўся ў бок злачынстваў у сфэры інфармацыйных тэхналёгій.

«Гэта тэндэнцыя апошніх гадоў. Колькасьць гэтых злачынстваў няўхільна расьце, і праваахоўны блок таксама пераарыентаваўся на тое, каб раскрываць злачынствы падобнага роду з дапамогай тых жа інфармацыйных тэхналёгій», — адзначыў Іван Наскевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG