Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Чэхіі: санкцыі ЭЗ супраць уладаў Беларусі ўступяць у сілу не пазьней за 21 верасьня


Прага
Прага

Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк
заявіў, што сьпіс асобаў, якія падпалі пад санкцыі, можа быць дапоўнены.

«Лічу, што санкцыі ЭЗ уступяць у сілу не пазьней 21 верасьня, — заявіў міністар у эфіры Чэскай тэлевізіі. — Першапачаткова ў санкцыйных сьпіс уваходзілі 20 асобаў, адказных за маніпуляцыі падчас выбараў і прымяненьне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Мы зноў назіраем жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, так што гэты сьпіс у бліжэйшыя дні мы можам пашырыць».

Паводле міністра, Эўразьвяз ставіць на мэце пачатак перамоваў паміж беларускімі ўладамі і апазыцыяй. Акрамя таго, заявіў ён, кіраўніцтва Беларусі павінна выканаць абавязаньні, якія вынікаюць зь сяброўства краіны ў АБСЭ, і забясьпечыць, у прыватнасьці, дзейнасьць на тэрыторыі краіны місіі гэтай міжнароднай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG