Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць патрэбным правесьці перападлік выбарчых бюлетэняў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня.
Пра гэта Зэман сказаў у інтэрвію на тэлеканале TV Prima.
«Трэба было б правесьці перападлік выбарчых бюлетэняў, як прапанавала контракандыдатка спадара Лукашэнкі, — адзначыў прэзыдэнт Чэхіі. — Зразумела, пад міжнародным кантролем. І тады будзе відаць, на чыім баку праўда. Той, хто адмаўляе перападлік выбарчых бюлетэняў, сам паказвае, што мае нячыстае сумленьне».
Варта адзначыць, што ў Беларусі ў першыя ж дні пасьля выбараў амаль усе бюлетэні былі зьнішчаныя.