Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашпарты з штампам пра забарону ўезду ў Беларусь лічацца ў Расеі сапсаванымі


Пашпарты расейскіх журналістаў, у якія паставілі штамп пра забарону на пяць гадоў уяжджаць у Беларусь, лічацца ў Расеі сапсаванымі, паведаміла «РИА Новости» з спасылкай на МУС Расеі.

«У адпаведнасьці з пунктам 6 пастановы ўраду РФ «Пра зацьверджаньне палажэньня аб пашпарце грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі» забараняецца ўносіць у пашпарт зьвесткі, пазнакі і запісы, не прадугледжаныя гэтым палажэньнем. Пашпарт, у які ўнесеныя зьвесткі, пазнакі ці запісы, не прадугледжаныя гэтым палажэньнем, ёсьць несапраўдным», — гаворыцца ў адказе ведамства на запыт агенцтва.

У той жа час у МУС Расеі адзначылі, што, паколькі віна ўладальніка пашпарта адсутнічае, караць журналістаў за гэта ня будуць.

Некалькі расейскіх журналістаў затрымалі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Некаторым пасьля таго, як іх адпусьцілі, забаранілі ўезд у краіну на некалькі гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG