Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве міліцыя выціскае людзей з плошчы перад аблвыканкамам. ФОТА


У Магілёве марш «За новую Беларусь» пачаўся з спробы затрымаць аднаго зь лідэраў пратэставых акцыяў Валадара Цурпанава.

Ён зьявіўся на плошчы Леніна перад аблвыканкамам першым і разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Да яго падышлі двое міліцыянтаў. Потым зьявіўся трэці ў цывільным.

З словаў актывіста, яму прапанавілі сысьці з плошчы, бо аблвыканкам — «рэжымны абʼект». Сказалі, што ён парушае парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Цяпер пратэстоўцы бароняць аднадумцу.

На плошчы з паўсотні чалавек. Міліцыянты выціскаюць людзей з плошчы. Пратэстоўцы скандуюць: «Сыходзь!», «Ганьба!».

Валадар Цурпанаў
Валадар Цурпанаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG