Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся «Марш новай Беларусі», ля Дому ўраду тысячы чалавек, ідуць калёны з іншых раёнаў горада


А 14-й гадзіне каля Дому ўраду ў Менску заплянаваны чарговы мітынг прыхільнікаў пераменаў.
А 14-й гадзіне каля Дому ўраду ў Менску заплянаваны чарговы мітынг прыхільнікаў пераменаў.

А 14-й гадзіне каля Дому ўраду ў Менску заплянаваны чарговы мітынг прыхільнікаў пераменаў, якія заклікаюць да спыненьня гвалту з боку сілавых структур, вызваленьня палітвязьняў і новых прэзыдэнцкіх выбараў.

Акцыя атрымала назву «Марш новай Беларусі».

Пачынаючы з паўдня, з розных раёнаў гораду сюды ідуць калёны пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, у іх тысячы чалавек. У тым ліку людзі рушылі ад заводаў — МЗКЦ і МТЗ.

У цэнтар сталіцы таксама высунуліся сілы АМАП, вадамёты і аўтазакі. Амапаўцы са шчытамі стаяць ля Дому ўраду. Сьведкі зьнялі і падзяліліся ў сацсетках відэа дзясяткаў машын зь сілавікамі ў цэнтры.

На ўездах у Менск стаяць пасты міліцыі. Праўладныя актывісты машынамі і аўтобусамі рушылі ад выезду са сталіцы ў бок праспэкту Дзяржынскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG