Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маўчаньне — ня золата, а злачынства». З «Советской Белоруссии» звольнілася журналістка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра сыход з газэты Адміністрацыі прэзыдэнта Марыя Кучарава напісала ў сваім Фэйсбуку.

Журналістка піша, што другі тыдзень яе засьцілаюць сьлёзы, а ў вушах дагэтуль крыкі і гукі стрэлаў.

«Мне балюча, што пасьля столькіх войнаў мы па-ранейшаму вырашаем праблемы з дапамогай зброі і гвалту». У такой сытуацыі маўчаньне, паводле Кучаравай, ня золата, а злачынства.

«Быў час, калі праца прыносіла радасьць... Цяпер на яе проста ногі не ідуць. Балюча, горка, але звальненьне – гэта адзінае выйсьце, калі ня хочаш разбурыць сябе знутры і здрадзіць сваёй прафэсіі, застаючыся маўклівым сьведкам злачынстваў супраць народа. Я – гэта народ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG