У які бок схіляюцца шалі беларускай рэвалюцыі? Якімі могуць быць яе наступныя крокі? Што прапануюць лідэры рэвалюцыі? Наколькі на палітычны працэс уплывае фактар Расеі?
Гэтыя тэмы абмяркоўваюць гісторык Аляксандар Пашкевіч і бізнэсовец, грамадзкі дзеяч Іван Шыла.
Сьцісла
Пашкевіч:
- Нягледзячы на вялікую хвалю пратэстаў і страйкі, пакуль ня бачна выразнага расколу элітаў
- У выніку доўгіх зачыстак моцныя лідэры былі нэўтралізаваныя
- Ціханоўская была фармальны, вымушаны лідэр
- Цяпер надыходзіць момант, калі пытаньне палітычнага лідэрства ставіцца рубам
- Мне здаецца, што як бы ні абярнулася справа, грамадзтва ўжо не ўпадзе ў сьпячку ў любым выпадку
Шыла:
- У нядзелю здавалася, што мы ўбачым гелікоптэр, які адлятае з Лукашэнкам
- Мне здаецца, што спыненьне разгонаў і затрыманьняў — гэта была ініцыятыва не Лукашэнкі, а сілавікоў
- Калі мы не атрымліваем вынікаў, колькі ў нас засталося дзён, пакуль мы не пачнём сварыцца паміж сабой?
- Палітвязьні — Бабарыка, Статкевіч — выйдуць у самы апошні момант
- Сярод пратэстоўцаў непапулярная ідэя вызваліць палітвязьняў сілай