Менскі сэрвіс пракату Kolobike пачаў вяртаць ровары ў горад, праца аднаўляецца ад 15 жніўня пасьля 8 дзён недасяжнасьці, піша Tut.by.
Грошы, заробленыя з 15-га па 20-га, абяцаюць накіраваць на падтрымку пацярпелых на мірных акцыях. Раней карыстальнікаў сэрвісу, якія былі побач зь месцамі перадвыбарных акцыяў, штрафавалі за адсутнасьць люстэрак на пракатных роварах.
Дырэктар сэрвісу Kolobike Вадзім Осіпчык спачатку адмаўляўся ад адказнасьці за штрафы: казаў, што «рэвалюцыянэры» самі павінны плаціць штраф за адсутнасьць люстэрак на пракатных роварах.
Цяпер жа сэрвіс абяцае кампэнсаваць штрафы за неадпаведнасьць ровараў правілам дарожнага руху.